Ажыццяўляе:
- арганізацыю і правядзенне комплексу папярэдніх тэхнічных работ, звязаных з правядзеннем экспертыз, інспектавання прамысловай вытворчасці вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, выпрабаванняў і другіх даследаванняў, якія папярэднічаюць дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, унясенню змяненняў у рэгістрацыйнае дасье на вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку, раней зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь;
- арганізацыю і правядзенне комплексу папярэдніх тэхнічных работ, якія папярэднічаюць дзяржаўнай рэгістрацыі (пацвярджэнню дзяржаўнай рэгістрацыі) біямедыцынскіх клетачных прадуктаў, унясенню змяненняў у рэгістрацыйнае дасье на біямедыцынскія клетачныя прадукты, раней зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь;
- выдачу дублікатаў рэгістрацыйных пасведчанняў на вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку;
- арганізацыю і правядзенне работ па маніторынгу якасці, бяспекі і эфектыўнасці медыцынскіх вырабаў (медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Еўразійскага эканамічнага Саюза;
- арганізацыю работ па выдачы заключэнняў аб магчымасці правядзення работ (паслуг) па тэхнічным абслугоўванні і рамонце медыцынскай тэхнікі.