У індустрыяльным парку «Вялікі камень» падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» і УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя»
Узаемадзеянне Кітайска-Беларускага сумеснага Закрытага акцыянернага таварыства «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» ужо мае сваю гісторыю.
У ходзе сустрэч, праведзеных рабочымі групамі СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» і УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», была выпрацавана стратэгія ўзаемадзеяння і прынцыпы разумення важнасці сумеснай працы, якія ляглі ў аснову мемарандума.
Асноўнай мэтай падпісання мемарандума з'яўляецца ўсталяванне партнёрскіх адносін і развіццё доўгатэрміновага, эфектыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку на міжнародным узроўні, накіраванага на:
рэалізацыю палітыкі Міністэрства аховы здароўя па забеспячэнні бяспекі, эфектыўнасці і якасці лекавых прэпаратаў, фармацэўтычных субстанцый, медыцынскіх вырабаў;
аказанне інфармацыйных і кансультацыйных паслуг, арганізацыю навучальных мерапрыемстваў, уключаючы выдавецкую дзейнасць (публікацыі артыкулаў у друкаваных выданнях бакоў, суаўтарства, абмен навуковымі і вучэбна-метадычнымі публікацыямі і матэрыяламі і інш.);
удзел у навуковых і практычных нарадах, сімпозіумах, семінарах і форумах, канферэнцыях, якія праводзяцца бакамi.
У рамках мемарандума бакі прыйшлі да пагаднення аб развіцці супрацоўніцтва па наступных напрамках:
абмен аналітычнай, статыстычнай і прававой інфармацыяй;
ажыццяўленне сумеснай працы па інфармаванні патэнцыйных інвестараў, рэзідэнтаў і партнёраў індустрыяльнага парку «Вялікі камень» па пытаннях рэгулявання абарачэння медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і фармацэўтычных субстанцый ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза;
ўзаемнае кансультаванне па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю кожнага з бакоў;
ўзаемнае прасоўванне бакоў, пляцовак і паслуг, якія аказваюцца бакамі, у ходзе сустрэч, перамоваў з трэцімі асобамі, а таксама на афіцыйных сайтах.
Падпісанне мемарандума з'яўляецца асновай для выніковага ўзаемадзеяння беларуска-кітайскіх адносін у сферы медыцынскай навукі і аховы здароўя.
15.05.2021