36 год таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Аварыя стала самай буйной катастрофай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Яе наступствы закранулі жыццё мільёнаў людзей.
26 красавіка 2022 г. у сталічным парку Дружбы народаў у дзень 36-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС прадстаўнікі працоўнага калектыва УП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя" ўшанавалі памяць ахвяр катастрофы. Адміністрацыя і члены прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да памятных знакаў "Ахвярам Чарнобыля" і "Камень міру Хірасімы".



26.04.2022