Кантакты

Актуальнае

27–28 красавіка на базе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылося выязное пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання (ВМА) па вышэйшай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыі

28 красавіка адбылося пленарнае пасяджэнне ВМА. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэктары і прарэктары па выхаваўчай рабоце медыцынскіх універсітэтаў краіны, прадстаўнікі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый медыцынскіх універсітэтаў (БРСМ, прафкам студэнтаў, студэнцкае самакіраванне, валанцёры). Таксама ў мерапрыемстве прыняла ўдзел і прадстаўнік УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Аліна Карытка.

На паседжанні абмяркоўваліся пытанні патрыятычнага выхавання моладзі. Даклады былі выслуханы з вялікай цікавасцю. Гаварылі аб сучасных падыходах у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, аб ролі ваенна-патрыятычных клубаў, у тым ліку аб нядаўна створаным у ВДМУ клубе «Служу Айчыне!», а таксама аб дзейнасці ГА «БРСМ».

Важным элементам пленарнага паседжання стаў круглы стол. Прадстаўнікі БРСМ, студэнцкага самакіравання дзяліліся досведам працы ў сваёй дзейнасці. Гэта стала цудоўнай магчымасцю для студэнцкай моладзі абмяняцца думкамі, падзяліцца ідэямі і прапанаваць шляхі іх рэалізацыі, а таксама задаць каверзныя пытанні і атрымаць на іх прамыя адказы.

photo

photo

photo

29.04.2022

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Выбары – 2025 Кібербяспека

Нашы партнёры