Даведачная інфармацыя
Да ўвагі заяўнікаў! Інфармацыя аб прымяненні Рэкамендацыі Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 05.09.2023 № 23
З 06.12.2023 у Рэспубліцы Беларусь як дзяржаве прызнання для правядзення комплексу экспертыз, якія ажыццяўляюцца пры рэгістрацыі або прывядзенні рэгістрацыйнага дасье лекавага прэпарата ў адпаведнасць з патрабаваннямі ЕАЭС, ад заяўніка прымаюцца дакументы модуля 1 эАТД у электронным выглядзе з дадатковым прадстаўленнем на папяровым носьбіце суправаджальнага ліста, заявы, дагавора і плацежнага даручэння. Пры гэтым у рамках працэдуры ўзаемнага прызнання модуль 1 эАТД можа змяшчаць толькі спецыфічныя для дзяржаў-членаў дакументы (у тым ліку актуалізаваныя, якія адносяцца выключна да дзяржавы прызнання).
Увага! 6–7 снежня 2023 г. УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» праводзіць анлайн-семінар па тэме «Правілы правядзення клінічных даследаванняў лекавых прэпаратаў у адпаведнасці з патрабаваннямі GCP». Для ўдзелу запрашаюцца ўрачы клінічных цэнтраў, якія праводзяць клінічныя даследаванні, супрацоўнікі вытворцаў лекавых прэпаратаў, якія адказваюць за арганізацыю клінічных даследаванняў.
Да ўвагі заяўнікаў!
Выпіска з загада Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2023 № 9: «...34. У мэтах гарманізацыі з краінамі-членамі ЕАЭС, дзе адсутнічае абмежаванне на ўтрыманне парацэтамолу ў фіксаваных камбінацыях, прызнаць страціўшым сілу рашэнне камісіі па лекавых сродках (пратакол № 5 ад 25 сакавіка 2014 г.) і Міністэрства аховы здароўя (пункт 58 загада № 358 ад 8 2014 г.): «абавязаць вытворцаў зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь камбінаваных лекавых сродкаў, якія змяшчаюць парацэтамол (ацэтамінофен) у дазоўцы больш за 325 мг, унесці змены ў склад дадзеных лекавых сродкаў з мэтай зніжэння ўтрымання парацэтамолу (ацэтамінофену) да 325 мг і менш»... ».
Урачы з Узбекістана актыўна абменьваюцца вопытам з калегамі з Беларусі
У Мінску з 27 па 30 лістапада праходзіць медыцынскі форум «Дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Узбекістан – Беларусь»
13–15 лістапада 2023 г. у Маскве адбылася штогадовая навукова-практычная канферэнцыя «Рэгулятарная практыка і рэгістрацыя лекавых сродкаў» – «РэгЛек 2023»
Прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя Беларусі і Пакістана правялі анлайн-сустрэчу
Адзіны дзень інфармавання. «Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы»
Дэлегацыя УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» знаходзіцца з рабочым візітам ва Узбекістане
Афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Кубы ў Беларусь