Кантакты

Актуальнае

Pharmacopoeia

Дзяржаўная фармакапея Рэспублікі Беларусь уключае абавязковыя стандарты і палажэнні, якія рэгламентуюць якасць лекавых сродкаў і субстанцый для фармацэўтычнага выкарыстання: агульныя артыкулы на метады аналізу (фізічныя, фізіка-хімічныя, біялагічныя і фармакагнастычныя метады, вызначэнне сапраўднасці, вызначэнне прымесей, колькаснае вызначэнне, фармацэўтыка-тэхналагічныя выпрабаванні), кантэйнеры, рэактывы, агульныя тэксты (па мікрабіялогіі, па біялагічным прадуктам, агульныя артыкулы і табліцы фізічных характарыстык), экстэмпаральныя лекавыя сродкі, агульныя артыкулы, дазіраваныя лекавыя формы, гамеапатычныя лекавыя сродкі.

Забеспячэнне распрацоўкі, выдання і распаўсюджвання Дзяржаўнай фармакапеі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя». У рабоце над стварэннем Нацыянальнай Фармакапеі прымаюць удзел усе вядучыя фармацэўтычныя прадпрыемствы і ўніверсітэты Рэспублікі Беларусь, абласныя РУП «Фармацыя», «Белфармацыя» і «Мінская фармацыя».

Распрацоўка ДФ РБ вядзецца на аснове Еўрапейскай Фармакапеі (ЕФ), а яе тэкст максімальна гарманізаваны з тэкстам ЕФ, пры гэтым усе нацыянальныя патрабаванні адзначаны пэўным спосабам.

Першы том ДФ РБ быў уведзены ў дзеянне 01 студзеня 2007 года, другой том ДФ РБ — 1 чэрвеня 2008 года, трэці том — 22 снежня 2009 года.

Pharmacopoeia

1 студзеня 2013 года ўведзена ў дзеянне новае выданне ДФ РБ — Дзяржаўная фармакапея Рэспублікі Беларусь II, том 1. Новае выданне ўтрымлівае перагледжаныя і актуалізаваныя артыкулы, апублікаваныя ў першым выданні, а таксама каля 50 новых артыкулаў.

1 ліпеня 2016 года ўведзены ў дзеянне том 2 Дзяржаўнай фармакапеі Рэспублікі Беларусь II "Кантроль якасці субстанцый для фармацэўтычнага выкарыстання і лекавай расліннай сыравіны". Новае выданне ўтрымлівае абавязковыя стандарты і палажэнні, якія рэгламентуюць якасць субстанцый для фармацэўтычнага выкарыстання і лекавай расліннай сыравіны. Акрамя гэтага, прыведзены новыя агульныя фармакапейныя артыкулы і тэксты, а таксама новая рэдакцыя некаторых артыкулаў першага тома ДФ РБ II.

Загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2016 № 270 "Аб зацвярджэнні агульных і прыватных фармакапейных артыкулаў, уключаных у другі том Дзяржаўнай фармакапеі Рэспублікі Беларусь (другое выданне) "Кантроль якасці субстанцый для фармацэўтычнага выкарыстання і лекавай расліннай сыравіны"

Пісьмо Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 31.05.2016 № 01-12-38/5464 "Аб томе 2 другога выдання Дзяржаўнай фармакапеі Рэспублікі Беларусь"

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры