Кантакты

Актуальнае

Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя - добраахвотная, масавая, грамадская, самастойная арганізацыя, якая аб'ядноўвае работнікаў медыцынскіх арганізацый, незалежна ад арганізацыйна - прававых форм уласнасці, навучэнцаў медыцынскіх устаноў адукацыі і былых работнікаў галіны.

У сваёй дзейнасці Прафсаюз работнікаў аховы здароўя незалежны ад дзяржаўных і гаспадарчых органаў, палітычных партый і рухаў, другіх грамадскіх арганізацый, супрацоўнічае з імі на раўнапраўнай аснове і падпарадкоўваецца толькі закону.

Захоўваючы сваю арганізацыйную, фінансавую і гаспадарчую самастойнасць, Прафсаюз работнікаў аховы здароўя з'яўляецца састаўной часткай прафсаюзнага руху Рэспублікі Беларусь, членскай арганізацыяй і заснавальнікам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Вышэйшым органам Прафсаюза з'яўляецца з'езд, які выбірае кіруючыя органы для работы на перыяд паміж з'ездамі:

  • Рэспубліканскі камітэт;
  • Прэзідыум Рэспубліканскага камітэта Прафсаюза работнікаў аховы здароўя;
  • Кантрольна-рэвізійную камісію.

4 лютага 2020 г. здзейсніўся VII З'езд Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, на якім абраны рабочыя органы і прынята Праграма дзейнасці прафсаюза на 2020-2025 гады.

Па сваёй колькасці Прафсаюз работнікаў аховы здароўя займае трэцяе месца ў Рэспубліцы сярод галіновых прафсаюзаў.

У адпаведнасці са Статутам, рашэннямі VII з'езда Прафсаюза, Праграмай дзейнасці Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя на 2020-2025 гг., Прафсаюз накіроўвае сваю работу на:

  • развіццё і ўдасканальванне сістэмы аховы здароўя;
  • удасканальванне арганізацыі і аплаты працы, павышэнне ўзроўню жыцця работнікаў аховы здароўя;
  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі ўлады і кіравання, грамадскімі аб'яднаннямі ў рашэнні сацыяльна-эканамічных задач;
  • павышэнне эфектыўнасці грамадскага кантролю ў сферы сацыяльна-працоўных адносін, забеспячэнне поўнай і прадуктыўнай занятасці;
  • забеспячэнне ўстаноўленага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права грамадзян на здароўе і бяспечныя ўмовы працы;
  • рэалізацыю мэтанакіраванай і паслядоўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы абароны сацыяльна-працоўных праў і інтарэсаў моладзі, якая працуе і вучыцца;
  • арганізацыйнае і фінансавае ўмацаванне Прафсаюза;
  • развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.

Прафсаюзны камітэт першаснай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя (ППА УП «ЦЭВАЗ») быў абраны на справаздачна-выбарным прафсаюзным сходзе ў студзені 2024 года ў складзе 11 чалавек.

У цяперашні час на ўліку ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі нашага Цэнтра знаходзіцца 100% ад агульнага ліку работнікаў.

У структуры прафсаюзнай арганізацыі функцыянуе 12 прафсаюзных груп. Прафгрупоргі маюць звесткі аб кожным працуючым. Створаны рэестр аб мнагадзетных сем'ях, аб дзецях дашкольнага ўзросту, малазабяспечаных сем'ях, інвалідах, асобах пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту. Наладжаны дакладны ўлік членаў Прафсаюза.

Асноўным дакументам, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны ва УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», з'яўляецца калектыўны дагавор, мэта якога – забеспячэнне трывалага сацыяльна-эканамічнага развіцця, прадуктыўнай занятасці работнікаў, узроўню іх аплаты працы, бяспечных умоў працы, эфектыўнай работы арганізацыі, рэгуляванне працоўных і звязаных з імі адносін на аснове сацыяльнага партнёрства.

СКЛАД
Прафкама першаснай прафсаюзнай арганізацыі
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя»

Прозвішча, імя, імя па бацьку Пасада Кантактная інфармацыя
Тарасевіч Алена Анатольеўна Старшыня, начальнік аддзела Аддзел справаводства і архіўнай справы, тел. (017)3545353
Бернацкая Кацярына Мікалаеўна Намеснік старшыні, галоўны спецыяліст Лабараторыя фармакапейнага і фармацэўтычнага аналізу, тел. (017)2420046
Дубаневіч Жанна Міхайлаўна Казначэй, галоўны спецыяліст Бухгалтэрыя, тел. (017)3706340
Бондар Людміла Іванаўна Сакратар, вядучы юрысконсульт Юрыдычнае ўпраўленне, тэл. (017)3237840
Алімпіева Святлана Казіміраўна Намеснік загадчыка лабараторыі – начальнік аддзела Рэспубліканская клініка-фармакалагічная лабараторыя, тэл. (017)2420066
Вараб'ёва Надзея Уладзіміраўна Вядучы спецыяліст Упраўленне лекавых сродкаў, тел. (017)3612360
Грушкоўская Любоў Васілеўна Галоўны спецыяліст Упраўленне медыцынскіх вырабаў, тел. (017)3734778
Кулік Аляксандр Дзмітрыевіч Вядучы эканаміст Аддзел эканомікі і кіравання персаналам, тэл. (017)3755357
Маслаў Уладзімір Мікалаевіч Начальнік аддзела Агульны аддзел, тел. (017)3935354
Самусеў Аляксей Сяргеевіч Вядучы спецыяліст Рэспубліканская кантрольна-аналітычная лабараторыя, тел. (017)2420059
Сідарэнка Алег Міхайлавіч Вядучы спецыяліст Аддзел інфармацыі, інфарматыкі і аналізу, тел. (017)2555351

Рэвізійная камісія першаснай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя»

  • Нялюб Алена Аляксандраўна – стршыня, вядучы спецыяліст;
  • Собаль Таццяна Пятроўна – галоўны спецыяліст;
  • Анціповіч Аксана Генадзьеўна – вядучы спецыяліст.

Федэрацыя Прафсаюзаў Беларусі
Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя

2024 Год якасці 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Абаронім дзяцей разам Кібербяспека

Нашы партнёры