Парадак прадастаўлення ў бухгалтэрыю дакументаў (плацежных даручэнняў, квітанцый) аб выплаце дзяржаўнай пошліны за выдачу рэгістрацыйных пасведчанняў прадугледжаны артыкулам 287 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (асаблівая частка).
1. Факт выплаты дзяржаўнай пошліны шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў пацвярджаецца квітанцыяй банка, арганізацыі сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Пры неабходнасці па просьбе плацельшчыка квітанцыя вяртаецца плацельшчыку. У органе, які спаганяе дзяржаўную пошліну, застаецца копія квітанцыі, адпаведнасць якой арыгіналу завяраецца подпісам службовай асобы органа, які спаганяе дзяржаўную пошліну, з указаннем яго пасады, прозвішча і ініцыялаў. На квітанцыі робіцца адзнака аб даце яе прадстаўлення ў орган, які спаганяе дзяржаўную пошліну, якая завяраецца таксама подпісам службовай асобы органа, які спаганяе дзяржаўную пошліну, з указаннем яго пасады, прозвішча і ініцыялаў.
2. Факт выплаты дзяржаўнай пошліны шляхам пералічэння сумы дзяржаўнай пошліны з рахунку плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнай інструкцыі, асобнікам плацежнай інструкцыі, складзенымі на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з адзнакай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы.
3. Факт выплаты дзяржаўнай пошліны пры правядзенні падатковым органам заліку падатку, збору (пошлiны) у кошт сумы дзяржаўнай пошліны, якая падлягае выплаце, пацвярджаецца арыгіналам ліста падатковага органа аб праведзеным заліку, падпісанага кіраўніком (намеснікам кіраўніка) падатковага органа і заверанага гербавай пячаткай падатковага органа.
25.10.2023